Парадак і графік працы са зваротамі фізічных асоб, юрыдычных асоб і ІП

Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам РА «Белнасенне» ажыццяўляецца па папярэднім запісе ў вуснай форме па тэлефоне +375 17 375-27-33, а таксама пры асабістым наведванні РА «Белнасенне» ўпаўнаважанымі службовымі асобамі. У сувязі з магчымымі зменамі працоўнага графіка кіраўнікоў, дадзеныя аб правядзенні прыёму ўзгадняюцца грамадзянамі у дзень, папярэдні прыёму па тэлефонах названым для папярэдняга запісу.

У адпаведнасці з артыкулам 6 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» ад 18.07.2011 № 300-З пры вусным звароце грамадзянін, яго прадстаўнік, прадстаўнік юрыдычных асоб павінен прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. У выпадку, калі пытанне, выкладзенае ў вусным звароце, не можа быць вырашана падчас асабістага прыёму, зварот можа выкладацца ў пісьмовай форме і падлягае разгляду ў парадку, устаноўленым артыкулам 14 гэтага Закона.
Азнаёміцца з дакументам

Прыём ажыццяўляюць:

Генеральны дырэктар

Карпук Максім Канстанцінавіч

Кабінет №301, 3 паверх

  • Панядзелак (1-й тыдзень месяца) 
  • Пятніца (3-й тыдзень месяца)

з 14:00 да 17:00

Тэлефон 8 017 275-36-33



Першы намеснік генеральнага дырэктара

Зелянкевіч Леон Фердинандович

Кабінет №302, 3 паверх

  • Аўторак (2-й тыдзень месяца)
  • Чацвер (4-й тыдзень месяца)

з 09:00 да 13:00

Тэлефон 8 017 397-25-94



Старшыня першаснай арганізацыі прафсаюза

Бурбицкий Андрэй Аляксандравіч

Кабінет №305, 3 паверх

Панядзелак-пятніца

з 08:30 да 13:00, з 13:30 да 17:00

Тэлефон 8 017 375-96-70


Кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Рэспубліканскага аб'яднання «Белнасенне» прыём праводзіцца штодня на працягу працоўнага дня.

Калі рашэнне пытанняў, з якімі грамадзяне і юрыдычныя асобы звяртаюцца на асабісты прыём, не адносіцца да кампетэнцыі РА «Белнасенне», ўпаўнаважанымі службовымі асобамі тлумачыцца парадак разгляду і куды (да якой службовай асобы) iм трэба звярнуцца.

Прыём ажыццяўляецца ў парадку чарговасці прыбыўшых грамадзянаў.

[an error occurred while processing the directive]